А.1. Выкіды забруджваючых рэчываў у атмасфернае паветра

за 1990–2023 гг. спампаваць у фармаце xlsx

Сціслае апісанне:
  • выкіды забруджваючых рэчываў у атмасфернае паветра ўсяго, а так сама ад стацыянарных і мабільных крыніц;
  • выкіды забруджваючых рэчываў у атмасфернае паветра па асобных рэчывах (дыаксід серы (SO2-агульныя), дыаксід азоту (NО2), вуглевадароды, уключаючы неметанавыя лятучыя арганічныя злучэнні, аксід вугляроду (СО-агульныя), агульная колькасць завіслых часціц (цвёрдыя)); выкіды забруджваючых рэчываў ад стацыянарных крыніц па такім рэчывам, як аміяк (NH3-агульныя), метан (СН4), свінец (Pb), кадмій (Cd), ртуць (Hg);
  • выкіды забруджваючых рэчываў ад стацыянарных крыніц па відам эканамічнай дзейнасці;
  • акрамя таго, паказчыкі прыведзены ў разліку на душу насельніцтва, адзінку плошчы краіны і адзінку ВУП.


Выкіды забруджваючых рэчываў у атмасфернае паветра ў Рэспубліцы Беларусь
(тысяч тон)




Метадалогія:

выкіды забруджваючых рэчываў у атмасфернае паветра ўключаюць выкіды ад мабільных і стацыянарных крыніц выкідаў;

мабільныя крыніцы выкідаў – транспартныя сродкі, самаходныя машыны, праца рухавікоў якіх цягне за сабой выкіды забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра;

выкіды забруджвальных рэчываў ад мабільных крыніц фарміруюцца ў адпаведнасці з экалагічнымі нормамі і правіламі ЭкаНіП 17.08.06-001-2022 «Ахова навакольнага асяроддзя і прыродакарыстанне. Атмасфернае паветра (у тым ліку азонавы слой). Патрабаванні экалагічнай бяспекі ў галіне аховы атмасфернага паветра», зацверджанымі пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2022 г. № 32-Т;

пры фарміраванні афіцыйнай статыстычнай інфармацыі аб выкідах забруджвальных рэчываў ад мабільных крыніц за 2016 - 2021 гады дадзеныя скарэкціраваны Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь з улікам змянення метадалогіі разліку ў адпаведнасці з міжнароднымі падыходамі;

стацыянарныя крыніцы выкідаў – крыніцы выкідаў, перамяшчэнне якіх без дэмантажу немагчыма і месцазнаходжанне якіх можа быць вызначана з прымяненнем адзінай дзяржаўнай сістэмы каардынат або якія могуць быць перамешчаны з дапамогай транспартнага або іншага перасовачнага сродку, але патрабуюць нерухомага (стацыянарнага) становішча ў працэсе іх эксплуатацыі;

выкіды забруджвальных рэчываў ад стацыянарных крыніц фарміруюцца на падставе даных формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-воздух (Минприроды) «Отчет о выбросах загрязняющих веществ в атмосферный воздух от стационарных источников выбросов», якую прадстаўляюць юрыдычныя асобы, ажыццяўляючыя гаспадарчую і іншую дзейнасць, звязаную з выкідамі забруджваючых рэчаў у атмасфернае паветра ад стацыянарных крыніц выкідаў, на падставе дазволу на выкіды забруджваючых рэчаў у атмасфернае паветра або комплекснага прыродаахоўнага дазволу;
пры фарміраванні афіцыйнай статыстычнай інфармацыі аб выкідах забруджваючых рэчываў ад стацыянарных крыніц па відах эканамічнай дзейнасці:

- у перыяд 2010-2015 гг. выкарыстоўваўся агульнадзяржаўны класіфікатар Рэспублікі Беларусь ОКРБ 005-2006 "Віды эканамічнай дзейнасці" (адпавядае NACE Rev. 1.1);

- у перыяд з 2016 г. – агульнадзяржаўны класіфікатар Рэспублікі Беларусь ОКРБ 005-2011 "Віды эканамічнай дзейнасці" (адпавядае NACE Rev. 2.0).


Крыніца даных:

выкіды забруджваючых рэчываў у атмасфернае паветра ад стацыянарных крыніц: форма дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-воздух (Минприроды) «Отчет о выбросах загрязняющих веществ в атмосферный воздух от стационарных источников выбросов»;

адказныя за фарміраванне:
- у перыяд 1990-2014 гг. - Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь;
- у перыяд з 2015 г. - Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь;

выкіды забруджваючых рэчываў у атмасфернае паветра ад мабільных крыніц: адміністрацыйныя даныя; адказным за фарміраванне з'яўляецца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.


Значнасць паказчыка:

гаворыць аб ступені існуючага і чаканага ціску выкідаў шкодных рэчываў на навакольнае асяроддзе.


Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
belstat@belstat.gov.by
t.me/belstat_by www.facebook.com/belstat x.com/belstat_by