Электронныя звароты

З 2 студзеня 2023 г. органы дзяржаўнай статыстыкі ажыццяўляюць прыём і апрацоўку электронных зваротаў толькі праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (обращения.бел) .

Электронны зварот – зварот заяўніка, пададзены праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў.

Электронны зварот выкладаецца на беларускай ці рускай мове.



Электронны зварот грамадзяніна павінен змяшчаць:

  • назву і (або) адрас арганізацыі або пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
  • выкладанне сутнасці звароту.

Электронны зварот юрыдычнай асобы павінен змяшчаць:

  • назву і (або) адрас арганізацыі або пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;
  • поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месцазнаходжання;
  • выклад сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты.

Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца дакументы ў электронным выглядзе, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Сутнасць электроннага звароту не можа выкладацца праз спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы. Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца праз сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў (обращения.бел), за выключэннем выпадку, калі заяўнік у сваім электронным звароце просіць накіраваць пісьмовы адказ.

Звароты, якія паступілі на адрас электроннай пошты, рэгістрацыі, а таксама разгляду не падлягаюць і адказы па іх не накіроўваюцца.


Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
belstat@belstat.gov.by
Telegram https://t.me/belstat_by Facebook https://www.facebook.com/belstat X https://twitter.com/belstat_by