Інтэрнэт-глабалізацыя, павышэнне каштоўнасці даных, узнікненне новых тыпаў прадуктаў і паслуг сталі асноўнымі ўмовамі развіцця любой дзяржавы незалежна ад тэрытарыяльнасці, рэсурснай базы, эканамічнага і навукова-тэхнічнага патэнцыялу.
Вызначэнне ўзроўню развіцця і глыбіні пранікнення інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у эканоміку і сацыяльную сферу краіны немагчыма без якаснай адзнакі, якая базіруецца на афіцыйнай статыстычнай інфармацыі.
Белстатам распрацавана сістэма нацыянальных статыстычных паказчыкаў развіцця лічбавай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь, якая ўтрымлівае 35 паказчыкаў, згрупаваных у пяць блокаў:
«Лічбавізацыя эканомікі» – адлюстроўвае паказчыкі дзейнасці арганізацый сектара ІКТ, сектара кантэнту і СМІ, лічбавага гандлю;
«Інфраструктура лічбавага развіцця» – характарызуе развіццё нацыянальнай інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры, а таксама паслуг, якія даюцца на яе аснове;
«Лічбавае развіццё дзяржаўнага кіравання» – прадстаўлены паказчыкам «колькасць аказаных электронных паслуг і адміністрацыйных працэдур пры дапамозе ААІС»;
«Выкарыстанне лічбавых тэхналогій насельніцтвам і арганізацыямі» – характарызуе трансфармацыю бізнеспрацэсаў пры дапамозе ІКТ у сучасным грамадстве;
«Лічбавая трансфармацыя» – адлюстроўвае колькасць навуковых даследаванняў, распрацовак і патэнтаў у вобласці ІКТ.
Адзнака асобных паказчыкаў ажыццёўлена ў адпаведнасці са зборнымі групоўкамі па відах эканамічнай дзейнасці «Сектар інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій», «Сектар кантэнту і сродкаў масавай інфармацыі» і «Лічбавы гандаль».
Інфармацыйнай базай з'яўляюцца дзяржаўныя статыстычныя назіранні аб выкарыстанні ІКТ у арганізацыях, вытворчасці вылічальнай тэхнікі, праграмнага забеспячэння і аказання паслуг у гэтых сферах, даныя выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак па вывучэнні доступу да ІКТ і адміністрацыйныя даныя.
Пералік нацыянальных статыстычных паказчыкаў развіцця лічбавай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь размешчаны на афіцыйным сайце Белстата ў глабальнай камп'ютэрнай сетцы Інтэрнэт (www.belstat.gov.by) у рубрыцы Афіцыйная статыстыка/ Шматгаліновая статыстыка/ Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі/ Лічбавая эканоміка.
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.