Адным з інструментаў статыстычнай ацэнкі нацыянальнага патэнцыялу лічбавага развіцця, укаранення інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у галіне эканомікі і сферы жыццядзейнасці грамадства выступае сістэма нацыянальных статыстычных паказчыкаў развіцця лічбавай эканомікі, распрацаваная Белстатом з улікам міжнародных падыходаў па яе вымярэнні.
Для гэтага выкарыстоўваюцца зборныя групоўкі па відах эканамічнай дзейнасці «Сектар інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій», «Сектар кантэнту і сродкаў масавай інфармацыі» і «Лічбавы гандаль».
Пералік уключае ў сябе пяць блокаў:
«Лічбавізацыя эканомікі» – адлюстроўвае паказчыкі дзейнасці арганізацый сектара ІКТ, сектара кантэнту і СМІ, лічбавага гандлю;
«Інфраструктура лічбавага развіцця» – характарызуе развіццё нацыянальнай інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры, а таксама паслуг, якія даюцца на яе аснове;
«Лічбавае развіццё дзяржаўнага кіравання» – прадстаўлены паказчыкам «колькасць аказаных электронных паслуг і адміністрацыйных працэдур пры дапамозе ААІС»;
«Выкарыстанне лічбавых тэхналогій насельніцтвам і арганізацыямі» – характарызуе трансфармацыю бізнеспрацэсаў пры дапамозе ІКТ у сучасным грамадстве;
«Лічбавая трансфармацыя» – адлюстроўвае колькасць навуковых даследаванняў, распрацовак і патэнтаў у вобласці ІКТ.
Пералік паказчыкаў штогод актуалізуецца. Так, у цяперашнім годзе ён дапоўнены паказчыкамі: чысты прыбытак арганізацый лічбавай эканомікі; удзельная вага абанентаў стацыянарнага шырокапалоснага доступу ў сетку Інтэрнэт з хуткасцю перадачы даных 100 Мбіт/с і болей у агульнай колькасці абанентаў стацыянарнага шырокапалоснага доступу ў сетку Інтэрнэт.
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.