Статыстычныя паказчыкі «зялёнага росту»
                
 Статыстычныя паказчыкі «зялёнага росту» (далей – СПЗР) характарызуюць працэсы экалагізацыі эканомікі за кошт захавання і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і ўплыў дадзеных працэсаў на развіццё сацыяльнай сферы.
 
 СПЗР сфарміраваны ў адпаведнасці з Кіраўніцтвам "Ацэнка зялёнай трансфармацыі эканомікі», падрыхтаваным Арганізацыяй эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця для краін Усходняга партнёрства. 
 
 СПЗР падзелены на пяць груп:
	- сацыяльна-эканамічныя статыстычныя паказчыкі, якія характарызуюць развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы;
- 
	статыстычныя паказчыкі экалагічнай і рэсурснай эфектыўнасці эканомікі, якія характарызуюць экалагічную і рэсурсную эфектыўнасць вытворчасці і спажывання і дапамагаюць адсочваць тэндэнцыі, звязаныя з ліквідацыяй залежнасці паміж спажываннем рэсурсаў і эканамічным ростам;
- 
	статыстычныя паказчыкі прыродных актываў, якія характарызуюць наяўнасць запасаў узнаўляльных і неузнаўляльных рэсурсаў, неабходных для эканамічнай дзейнасці;
- 
	статыстычныя паказчыкі экалагічнай якасцi жыцця, якія характарызуюць экалагічныя ўмовы, якія ўплываюць на якасць жыцця насельніцтва праз працэсы забруджвання паветра і вады, змянення клімату;
- 
	статыстычныя паказчыкі эканамічных магчымасцяў, якія характарызуюць падтрымку дзяржавы і ролю бізнесу як ключавых удзельнікаў у працэсе зялёнага росту.
Версія для друку© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на
	Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.