С.16. Забруджаныя сцёкавыя воды
 
	Сціслае апісанне:  
 
	 скід сцёкавых вод у паверхневыя водныя аб'екты, у тым ліку па ступенях ачысткі (без перавышэння / з перавышэннем нарматываў дапушчальных скідаў хімічных і іншых рэчываў, як пасля ачысткі сцёкавых вод на ачышчальных збудаваннях, так і без яе).
 Доля сцёкавых вод з перавышэннем нарматываў дапушчальных скідаў хімічных і іншых рэчываў ў агульным аб'ёме сцёкаў 
	 (працэнтаў)
 Метадалогія: 
 
	 скід сцёкавых вод без перавышэння нарматываў дапушчальных скідаў хімічных і іншых рэчываў уключае аб'ём вод, скінутых у паверхневы водны аб'ект, састаў забруджваючых рэчываў у якіх не перавышае нарматывы дапушчальных скідаў хімічных і іншых рэчываў у саставе сцёкавых вод, устаноўленыя ў дазволах на спецыяльнае водакарыстанне або комплексных прыродаахоўных дазволах, як пасля ачысткі на ачышчальных збудаваннях, так і без яе;
 
	 скід сцёкавых вод з перавышэннем нарматываў дапушчальных скідаў хімічных і іншых рэчываў уключае аб'ём вод, скінутых у паверхневы водны аб'ект з парушэннем, у тым ліку ў выніку аварый (інцыдэнтаў), або састаў забруджваючых рэчываў у якіх перавышае нарматывы дапушчальнага скіду хімічных і іншых рэчываў у саставе сцёкавых вод, устаноўленыя ў дазволах на спецыяльнае водакарыстанне або комплексных прыродаахоўных дазволах, як пасля ачысткі на ачышчальных збудаваннях, так і без яе.
 Крыніца даных: 
 
	 афіцыйная статыстычная інфармацыя на падставе даных формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-вода (Минприроды) «Отчет об использовании вод»; 
 
	 ответственным за формирование информации являеадказным за фарміраванне інфармацыі з'яўляецца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
 Значнасць паказчыка: 
 
	 паказчык вызначае ўзровень ціску на водныя аб'екты праз паступленне ў іх сцёкавых вод з перавышэннем нарматываў дапушчальных скідаў хімічных і іншых рэчываў.
 
