I.3. Выкарыстанне адходаў
за 2010 – 2024 гг. спампаваць у фармаце .xlsx
 Сціслае апiсанне:
 
	 утварэнне цвёрдых камунальных адходаў (ЦКА), выкарыстанне ЦКА, доля выкарыстання ЦКА ў агульнай масе іх утварэння;
 
	 утварэнне і выкарыстанне адходаў вытворчасці, у тым ліку па ступені і класах небяспекі, доля іх выкарыстання ў агульнай масе іх утварэння.
  Выкарыстанне ЦКА і адходаў вытворчасці ў Рэспубліцы Беларусь
	 (працэнтаў у агульнай масе іх утварэння)
 
 
 Метадалогія: 
 
 выкарыстанне адходаў – прымяненне адходаў для вытворчасці прадукцыі (перапрацоўка адходаў), вытворчасці (выпрацоўкі) электрычнай і (або) цеплавой энергіі, выканання работ (аказання паслуг);
 
 камунальныя адходы ўключаюць усе адходы спажывання і адходы вытворчасці, уключаныя ў устанаўліваемы Міністэрствам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь пералік адходаў вытворчасці, якія датычацца да камунальных адходаў;
 
	 даныя аб выкарыстанні ЦКА ўключаюць даныя аб масе:
 
	 • выцягнутых з ЦКА другасных матэрыяльных рэсурсаў (адходаў паперы і кардону, шкла, палімераў, шынаў, масел, электрычнага і электроннага абсталявання, а таксама лома чорных і каляровых металаў без уліку нарыхтоўкі яго ў насельніцтва); 
 
	 • арганічнай, цеплатворнай і інэртнай фракцый ЦКА, накіраваных на выкарыстанне;
 
	 даныя аб масе ўтварэння ЦКА разлічваюцца як сума масы выкарыстаных ЦКА і масы захаваных ЦКА на палігонах;
 
 адходы вытворчасці ўключаюць адходы, якія ўтвараюцца ў працэсе ажыццяўлення юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі эканамічнай дзейнасці (вытворчасці прадукцыі, вытворчасці (выпрацоўкі) энергіі, выканання работ (аказання паслуг));
 
 да небяспечных адходаў вытворчасці датычацца адходы, якія ўтрымліваюць у сваім складзе рэчывы, якія валодаюць якой-небудзь небяспечнай уласцівасцю або іх сукупнасцю у такой колькасці і відзе, што гэтыя адходы самі па сабе або пры ўступленні ў кантакт з другімі рэчывамі могуць прадстаўляць непасрэдную або патэнцыяльную небяспеку прычынення шкоды навакольнаму асяроддзю, здароўю людзей, маёмасці з прычыны іх шкоднага ўздзеяння;
 
	 небяспечныя адходы вытворчасці па класах небяспекі фарміруюцца ў адпаведнасці з агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь ОКРБ 021-2019 «Класіфікатар адходаў, якія ўтвараюцца ў Рэспубліцы Беларусь», дзе:
 
	 • 1 клас небяспекі – надзвычай небяспечныя; 
 
	 • 2 клас небяспекі – высоканебяспечныя;
 
	 • 3 клас небяспекі – умерана небяспечныя;
 
	 • 4 клас небяспекі – маланебяспечныя; 
 
	 акрамя таго, вылучаюць бяспечныя адходы.
 Крыніца даных: 
 
 адходы вытворчасці: форма дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці 1-отходы (Минприроды) «Отчет об обращении с отходами производства»; адказным за фарміраванне афіцыйнай статыстычнай інфармацыі з'яўляецца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь;
 
 камунальныя адходы: адміністрацыйныя даныя; адказным за фарміраванне з'яўляецца Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадарк Рэспублікі Беларусьі.
 Значнасць паказчыка: 
 
	 дазваляе забяспечыць вымярэнне антрапагеннага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе; дынаміка масы выкарыстаных адходаў у масе ўтвораных адходаў дазваляе прааналізаваць, якую долю адходаў падвяргаюць выкарыстанню, і ацаніць экалагічныя наступствы з улікам канчатковага выдалення адходаў.
 
