D.4. Віды, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, а таксама ахоўваемыя віды

за 1990-2025 гг. спампаваць у фармаце xlsx


Сціслае апiсанне:

адлюстроўваецца агульная колькасць відаў жывёл і раслін па таксанамічных групах, колькасць ахоўваемых відаў і колькасць відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення (у разрэзе катэгорый нацыянальнай прыродаахоўнай значнасці).


Дзікія жывёлы, якія знаходзяцца
пад пагрозай знікнення, а таксама рэдкія віды, уключаныя
ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь у 2025 годзе




Дзікарослыя расліны, якія знаходзяцца
пад пагрозай знікнення, а таксама рэдкія віды, уключаныя
ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь у 2025 годзе




Метадалогія:

маніторынг жывёльнага свету - састаўная частка Нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь, якая прадстаўляе сабой сістэму назіранняў за станам аб'ектаў жывёльнага свету і асяроддзя іх жыхарства, ацэнкі і прагнозу іх змяненняў пад уздзеяннем прыродных і антрапагенных фактараў;

маніторынг расліннага свету прадстаўляе сабой сістэму назіранняў за станам аб'ектаў расліннага свету і асяроддзя іх вырастання, ацэнкі і прагнозу іх змяненняў;

маніторынг жывёльнага і расліннага свету ажыццяўляецца на нацыянальным і рэгіянальным узроўнях.


Крыніца даных:

Нацыянальная сістэма маніторынгу навакольнага асяроддзя;

адказнымі за фарміраванне даных з'яўляюцца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.


Значнасць паказчыка:

дазваляе ацаніць стан біяразнастайнасці з пункта гледжання колькасці відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, а таксама гаворыць аб эфектыўнасці мер, што прымаюцца для захавання нацыянальнай і глабальнай біяразнастайнасці.