Прэс-рэліз "Бягучыя затраты на ахову навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь за 2024 год"

У 2024 годзе бягучыя затраты арганізацый рэспублікі на ахову навакольнага асяроддзя склалі 1 157,1 млн. рублёў, або ў супастаўных цэнах 104,3% да ўзроўню 2023 года.

У структуры бягучых затрат на ахову навакольнага асяроддзя найбольшая ўдзельная вага прыпадае на абыходжанне са сцёкавымі водамі – 45,5% (526 млн. рублёў), абыходжанне з адходамі – 28,2% (326,1 млн. рублёў), ахову атмасфернага паветра і прадухіленне змены клімату – 22,4% (258,9 млн. рублёў).

Асноўны аб’ём бягучых затрат традыцыйна прыпадае на арганізацыі апрацоўчай прамысловасці (53,8%), арганізацыі, якія займаюцца водазабеспячэннем, а таксама зборам, апрацоўкай і выдаленнем адходаў, дзейнасцю па ліквідацыі забруджванняў (25,8%), і арганізацыі, якія займаюцца забеспячэннем электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам (12,6%).

У 2024 годзе найбольшыя сумы грашовых сродкаў на прыродаахоўныя мерапрыемствы затрачаны арганізацыямі Гомельскай (313,4 млн. рублёў, або 27,1% ад агульнага аб’ёму па рэспубліцы), Віцебскай (188,8 млн. рублёў, або 16,3%) і Мінскай (180,2 млн. рублёў, або 15,6%) абласцей.