Тэрмін выдання – май.
У буклеце прадстаўлены вынікі выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак у мэтах ацэнкі здароўя і становішча жанчын у сям'і, праведзенага ў рэспубліцы ў 2024 годзе і ахапіўшага ключавыя тэмы, якія датычацца гвалту ў адносінах да жанчын.
Публікуецца інфармацыя аб распаўсюджанасці розных форм гвалту ў дачыненні да жанчын, наступствах ужытага гвалту для жаночага здароўя, а таксама стратэгіях паводзінаў, якія жанчыны выкарыстоўваюць для атрымання абароны і падтрымкі.
Аб'ём выбаркі - 10 500 жанчын ва ўзросце 18-69 гадоў, якія пражываюць ва ўсіх абласцях рэспублікі і г. Мінску.
Буклет выдаецца на рускай і англійскай мовах.
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.