Нацыянальныя рахункі Рэспублікі Беларусь

Тэрмін выдання - сакавік.

У зборніку прадстаўлены вынікі гадавых разлікаў Сістэмы нацыянальных рахункаў, распрацаваныя з улікам асноўных палажэнняў СНС-2008, у якіх адлюстроўваюцца эканамічныя аперацыі, якія адбываюцца паміж інстытуцыянальнымі адзінкамі ў рамках кожнага з відаў эканамічнай дзейнасці. 

Зборнік складаецца з раздзелаў: «Зводныя нацыянальныя рахункі», «Рахункі па відах эканамічнай дзейнасці», «Выкарыстанне валавога ўнутранага прадуктy», «Рахункі па сектарах эканомікі».

Даныя рахункаў распрацаваны па рэспубліцы ў цэлым і па сектарах.

Рахункі вытворчасці і ўтварэння даходаў прадстаўлены па відах эканамічнай дзейнасці, а таксама прыведзены інтэграваныя табліцы нацыянальных рахункаў за 2019 – 2024 гады. 

У выданні публікуюцца метадалагічныя палажэнні, змяшчаюцца кароткія тлумачэнні да асноўных паказчыкаў рахункаў. 

Зборнік выдаецца на рускай і англійскай мовах.

Найбольш поўная інфармацыя аб паказчыках нацыянальных рахункаў даступна ў Інтэрактыўнай інфармацыйна-аналітычнай сістэме распаўсюджвання афіцыйнай статыстычнай інфармацыi (https://dataportal.belstat.gov.by/osids/rubric-info/1063233).