Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь

Тэрмін выдання - ліпень

У буклеце прадстаўлены даныя па асноўных эканамічных паказчыках дзейнасці суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Рэспублікі Беларусь (індывідуальных прадпрымальніках, мікраарганізацый, малых і сярэдніх арганізацый).

Змяшчаюцца даныя аб колькасці суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, колькасці работнікаў, заработнай плаце, аб’ёме прамысловай вытворчасці, выкарыстанні інвестыцый у асноўны капітал, тавараабароце, выручцы ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг.

Буклет выдаецца на рускай і англійскай мовах.

Больш падрабязныя даныя аб дзейнасці суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва даступны ў Інфармацыйна-аналітычнай сістэме распаўсюджвання афіцыйнай статыстычнай інфармацыі (dataportal.belstat.gov.by).