Тэрмін выдання – чэрвень.
У буклеце прадстаўлены вынікі выбарачнага абследавання дамашніх гаспадарак у мэтах вывучэння выкарыстання сутачнага фонду часу насельніцтвам.
Публікуецца інфармацыя аб затратах часу асобных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва на выкананне розных відаў дзейнасці: працу, навучанне, вядзенне дамашняй гаспадаркі, адпачынак, асабісты догляд і іншае, а таксама суадносінах часу на аплачваемую і неаплачваемую працу сярод жанчын i мужчын.
Перыяд правядзення абследавання – з красавіка 2024 г. па сакавік 2025 г.з ахопам ўсех дзен 12-месячнага перыяду (буднія і выходныя дні, у тым ліку святочныя дні і дні водпуску). Аб'ём выбаркі склаў 6000 дамашніх гаспадарак, якія пражываюць ва ўсіх абласцях рэспублікі і г. Мінску. Мэтавая група – насельніцтва ва ўзросце 10 гадоў i старэйшыя.
Пры фармаванні вынікаў абследавання выкарыстоўвалася Міжнародная класіфікацыя відаў дзейнасці для статыстыкі выкарыстання часу ААН.
Буклет выдаецца на рускай і англійскай мовах.
© Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь. Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца абавязковай.