Прэс-рэліз "Арганізаваны турызм у 2024 годзе"

На канец 2024 года ў Рэспубліцы Беларусь турыстычную дзейнасць ажыццяўлялі 1108 арганізацый, у мінулым годзе іх паслугамі скарысталася 2,7 млн. арганізаваных турыстаў і экскурсантаў, у тым ліку 882 тыс. турыстаў і 1,8 млн. экскурсантаў.

У 2024 годзе 1,7 млн. грамадзян Рэспублікі Беларусь падарожнічалі па турах ў межах краіны, пры гэтым у аднадзённых турыстычных паездках (экскурсіях) пабывала 1,6 млн. чалавек.

У 2024 годзе колькасць арганізаваных турыстаў і экскурсантаў – грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія выехалі за мяжу, склала 618 тыс. чалавек, колькасць арганізаваных замежных турыстаў і экскурсантаў, якія наведалі Рэспубліку Беларусь, – 366,7 тыс. чалавек.

Сярэдняя працягласць знаходжання за мяжой грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у 2024 годзе склала 8 дзён, замежнага турыста ў Рэспубліцы Беларусь – 4 дні.

У 2024 годзе ў рэспубліцы дзейнічала 618 гасцініц і аналагічных сродкаў размяшчэння, іх паслугамі скарысталася 2,5 млн. чалавек, з іх 1,3 млн. чалавек – грамадзян Рэспублікі Беларусь.

У 2024 годзе 478 санаторна-курортных, аздараўленчых арганізацый і іншых спецыялізаваных сродкаў размяшчэння абслужылі 1,1 млн. чалавек, з іх 882 тыс. чалавек – грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Па даных Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, у 2024 годзе колькасць суб'ектаў аграэкатурызму склала 1408 адзінак, іх паслугамі скарысталася 427,6 тыс. чалавек, з іх 413,6 тыс. чалавек – грамадзян Рэспублікі Беларусь.