Прэс-рэліз "Аб колькасці жывёлы і птушкі, вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі ў гаспадарках усіх катэгорый за 2025 год"
На 1 студзеня 2026 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) налічвалася 4 млн. галоў буйной рагатай жывёлы, 2,2 млн. галоў свіней, 54,5 млн. галоў птушкі.
Гаспадаркамі ўсіх катэгорый за 2025 год выраблена жывёлы і птушкі (у жывой вазе) 1823,9 тыс. тон (99,9% да ўзроўню 2024 года). Рэалізавана жывёлы і птушкі на забой (у жывой вазе) 1797,6 тыс. тон (100,2% да узроўню 2024 года). Асноўная ўдзельная вага ў аб’ёме рэалізацыі прыходзіцца на птушку (41,6%, у 2024 годзе – 40,5%).
Выраблена малака 9192 тыс. тон (на 5% болей узроўня 2024 года), яек атрымана 3897,6 млн. штук (таксама на 5% болей).
На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзіцца 98,2% пагалоўя буйной рагатай жывёлы, 93% пагалоўя птушкі, 92% пагалоўя свіней, 97,4% аб’ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), 97,8% вытворчасці малака і 87,2% вытворчасці яек.