Прэс-рэліз "Аб дзейнасці сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак у Рэспубліцы Беларусь за 2025 год"

На пачатак 2026 года ў рэспубліцы налічвалася 3799 дзеючых сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак. Іх колькасць павялічылася на 337 гаспадарак, або на 9,7% да 2020 года.

У 2025 годзе ў карыстанні сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак знаходзілася 312,6 тыс. гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку ворных – 217,5 тыс. гектараў. У параўнанні з 2020 годам сельскагаспадарчыя землі, якія займаюць фермерскія гаспадаркі, павялічыліся на 26,4%, ворныя – на 27,5%.

Аб'ём вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках у 2025 годзе ў параўнанні з 2020 годам павялічыўся ў супастаўных цэнах на 23,7%, у тым ліку прадукцыі раслінаводства – на 22,7%, жывёлагадоўлі – на 28,1%.

Павялічылася і доля фермерскіх гаспадарак у агульным аб'ёме вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. У 2025 годзе яна склала 3% (у 2020 годзе – 2,5%).

Асноўным напрамкам сельскагаспадарчай дзейнасці большасці сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак з'яўляецца раслінаводства, на долю якога прыходзіцца больш за 90% вырабленай фермерамі прадукцыі.

У 2025 годзе фермерскімі гаспадаркамі сабрана збожжавых і зернебабовых культур 312,5 тыс. тон (3,4% ад аб’ёму вытворчасці па рэспубліцы), бульбы – 452,3 тыс. тон (14,8%), агародніны – 446,8 тыс. тон (16,5%), буракоў цукровых – 179,4 тыс. тон (3%), рапсу – 57,7 тыс. тон (6,3%).

Доля фермерскіх гаспадарак у агульным аб’ёме вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі застаецца нязначнай. Так, у 2025 годзе рэалізацыя жывёлы і птушкі на забой (у жывой вазе) па рэспубліцы склала 10,8 тыс. тон (0,6% ад рэспубліканскага аб’ёму), вытворчасць малака – 54,5 тыс. тон (0,6%). Больш значны ўклад фермерскіх гаспадарак у вытворчасць воўны – 8,4 тоны (11,2%).

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
belstat@belstat.gov.by
t.me/belstat_by www.facebook.com/belstat x.com/belstat_by