Прэс-рэліз "Аб рыбагаспадарчай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2024 годзе"

У 2024 годзе ў вадаёмах рэспублікі вылаўлена 16,6 тыс. тон рыбы, з іх на прамысловы ўлоў рыбы прыходзілася 60,2% (10 тыс. тон).

Рыбагаспадарчымі арганізацыямі ў штучных вадаёмах вылаўлена 9,5 тыс. тон рыбы (94,6% ад агульнага аб'ёму прамысловага ўлову), у натуральных – 0,5 тыс. тон (5,4%). Амаль 70% улову рыбы ў штучных вадаёмах займае карп. За 2024 год яго вылаўлена 6573,9 тоны. З іншых відаў рыбы 740,7 тоны прамысловага ўлову ў штучных вадаёмах прыходзілася на таўсталобіка, 520,1 тоны – на ласасёвых, 296,1 тоны – на амура, 39,2 тоны – на асятровых, 25,4 тоны – на сомавых.

Па аб'ёме прамысловага ўлову рыбы лідзіруюць арганізацыі Мінскай і Брэсцкай абласцей (3753 тоны і 3612,8 тоны адпаведна), на долю якіх прыходзіцца 73,6% рэспубліканскага прамысловага ўлову рыбы.

За 2024 год арганізацыямі, якія ажыццяўляюць рыбагаспадарчую дзейнасць, рэалізавана 8,2 тыс. тон рыбы. Пры гэтым работнікам і насельніцтву рэалізавана 3,2 тыс. тон рыбы (39,2% ад агульнага аб'ёму продажу), арганізацыям, якія ажыццяўляюць гандаль – 2,2 тыс. тон (26,5%), на перапрацоўку накіравана 1,9 тыс. тон (23,2%).

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
belstat@belstat.gov.by
t.me/belstat_by www.facebook.com/belstat x.com/belstat_by