Аб колькасці грамадзян (сем’яў), якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, атрымалі жыллё і палепшылі жыллёвыя ўмовы
У 2024 годзе атрымалі жыллё і палепшылі жыллёвыя ўмовы 20,7 тыс. сем’яў (уключаючы адзінокіх грамадзян). Сярод іх 5,6 тыс. маладых сем’яў, 7,8 тыс. шматдзетных сем’яў, 1,5 тыс. сем’яў, якія маюць права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання.
На ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў на канец 2024 года знаходзілася 558,4 тыс. сем’яў, што на 10,7 тыс. менш, чым на канец 2023 года. У гарадах і пасёлках гарадскога тыпу колькасць грамадзян, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, зменшылася на 8,8 тыс. сем’яў, у сельскіх населеных пунктах – на 1,9 тыс. сем’яў.