Кадры навукі ў 2022 годзе

Падрыхтоўка навуковых кадраў. Асноўнымі формамі падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі з'яўляюцца аспірантура і дактарантура.
У 2023 годзе ў рэспубліцы колькасць аспірантаў, якія праходзілі навучанне, склала 4,4 тыс. чалавек. Аспірантуру скончылі 786 чалавек. У дактарантуры навучаліся 640 чалавек, скончылі дактарантуру 178 чалавек. Дактарамі навук сталі 51 чалавек, кандыдатамі навук – 293 чалавекі.
Выкананне навуковых даследаванняў і распрацовак. У 2023 годзе 26,7 тыс. чалавек у 462 арганізацыях займаліся навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі (у 2022 годзе – 25,2 тыс. чалавек у 448 арганізацыях).
Структура персаналу, які заняты навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі, у апошнія гады практычна не мянялася: даследчыкі – 64,2%, тэхнікі – 8,1%, дапаможны персанал – 27,7%.
Пятая частка ўсіх даследчыкаў мае навуковую ступень: доктара навук – 519 чалавек, кандыдата навук – 2687 чалавек.
У агульнай колькасці даследчыкаў жанчыны склалі 38,7% (дактары навук – 22,2% і кандыдаты навук – 40,8%).
Маладыя людзі ва ўзросце да 29 гадоў (уключна) склалі 21,9% ад агульнай колькасці даследчыкаў.
У прафесійнай структуры навуковых кадраў пераважаюць спецыялісты ў галіне тэхнічных і прыродазнаўчых навук.

Версія для друку
Рэгіянальныя сайты
220070, г. Мінск, Партызанскі праспект, 12
belstat@belstat.gov.by
t.me/belstat_by www.facebook.com/belstat x.com/belstat_by